Top.Mail.Ru

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог Мінска

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці 17 верасня працуюць на 10 участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Хуткасць кантралюецца на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Жукава (60 км/г), Пушкіна (60 км/г), вуліцах Ваўпшасава, Дзянісаўскай, Прытыцкага, Маякоўскага, Казінца (на ўсіх — 60 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасныя абмежаванні і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю