Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння на 11 участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Датчыкі кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (80, 60 км/г), Дзяржынскага (70 км/г), Партызанскім (60 км/г), Жукава (60 км/г), Пушкіна (60 км/г), вуліцах Ціміразева, Кальварыйскай, Прытыцкага, Маякоўскага (на ўсіх — 60 км/г), Даўгінаўскім тракце (80 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.