Top.Mail.Ru
208

Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на дзесяці ўчастках дарог у Мінску

У Мінску 13 жніўня мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзесяці ўчастках дарог. Пра гэта паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.



Дарожную абстаноўку адсочваюць на вуліцах Маякоўскага, Арлоўскай, Прытыцкага, Ванеева і Аранскай. Там абмежаванне хуткасці руху вызначана 60 км/г. Таксама радары працуюць на праспектах Жукава, Партызанскім, Ракасоўскага (60 км/г) і Незалежнасці (60 км/г і 80 км / г). Акрамя таго, мабільныя датчыкі кантралююць сітуацыю на МКАД (90 км/г).

У Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць вадзіцеляў быць уважлівымі за рулём, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю