Top.Mail.Ru

«Людзі шануюць усе дасягненні і ганарацца нашай краінай»

Як звярнула ўвагу ў размове з журналістамі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, пытанні, з якімі падчас сустрэч у калектывах да давераных асоб звярталіся грамадзяне, былі рознага характару. «Каля трэці з усіх пытанняў былі агульнага парадку, на іх давераныя асобы давалі тлумачэнні адразу падчас сустрэч, — удакладніла яна. — Каля 30 % зваротаў датычыліся рэспубліканскіх органаў улады. Мы накіравалі туды гэтыя прапановы. Былі пытанні, якія датычацца нашых рэгіёнаў: гэта пытанні добраўпарадкавання, аховы здароўя, сістэмы адукацыі. Цяпер мы будзе адсочваць іх выкананне. Прэзідэнт нашай краіны даручыў нам трымаць гэтыя звароты на кантролі».


Спікер агучыла найбольш сістэмныя пытанні, якія задавалі практычна ва ўсіх аўдыторыях: гэта будаўніцтва жылля для супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, арэнднае жыллё. «Цікавіліся людзі і далейшай стратэгіяй развіцця нашай краіны, закраналі пытанні духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, патрыятызму ў нашай краіне, — удакладніла Наталля Качанава. — Нам было вельмі цікава працаваць. Нягледзячы на тое, што мы дастаткова часта размаўляем з людзьмі, шмат чаго цікавага пачулі. Але самае галоўнае, мы ўбачылі, што людзі вельмі па-добраму адносяцца да сваёй краіны, яны цэняць усе дасягненні, якія ёсць у нашай краіны, ганарацца нашай краінай». 

Па словах спікера, з 1100 зваротаў, якія паступілі ў адрас давераных асоб, 10 % — гэта просьбы перадаць Прэзідэнту ўдзячнасць за тую палітыку, якая праводзіцца ў Беларусі, за тое, што мы жывём у суверэннай і незалежнай краіне. 

Па словах старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя СЯНЬКО, які з’яўляўся кіраўніком ініцыятыўнай групы, давераныя асобы працягваюць захоўваць свой статус. «Даручана папрацаваць з тымі ж працоўнымі калектывамі, дзе ўжо быў выказаны шэраг пытанняў, пажаданняў, — канкрэтызаваў ён. — Усе пытанні, што паступілі ад грамадзян, дэталізаваны і разабраны па кірунках і рэгіёнах. На частку пытанняў (каля 30 %) давераныя асобы давалі адказы на месцы, яны не патрабавалі дадатковай прапрацоўкі. Усе астатнія будуць актыўна прапрацоўвацца. Разам з урадам, з галіновымі міністэрствамі будзем прац
аваць над тымі пытаннямі, якія сёння падымаюць людзі, калектывы».

Юрый Сянько адзначыў, што ў перыяд электаральнай кампаніі ад грамадзян часцей за ўсё паступалі пытанні, якія датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту дарог і жылля, пенсіённага заканадаўства, будаўніцтва арэнднага жылля, атрымання крэдытаў, маладзёжнай палітыкі. .

Як адзначыў генеральны дырэктар «Цэнтра культуры „Віцебск“, член Савета Рэспублікі Глеб ЛАПІЦКІ, кіраўнік дзяржавы падтрымаў усе думкі, якія былі ў давераных асоб. „Мы ж вялікую колькасць пытанняў ад людзей прынялі, сістэматызавалі, цяпер патрэбна даць адказ, — перакананы ён. — Таму пасыл кіраўніка дзяржавы — працягваць гэтую работу — вельмі важны. Хоць мы і не планавалі спыняцца“.

Па словах Глеба Лапіцкага, даступнасць улады ўсіх узроўняў — адзін з брэндаў нашай краіны. „Мы, службовыя асобы, у сваю чаргу, павінны рабіць усё, каб нашаму чалавеку было камфортна жыць у нашай дзяржаве, — удакладніў ён. — Хоць людзі часам звярталіся з мізэрнымі пытаннямі і нават не разумелі, што гэта дойдзе да Аляксандра Лукашэнкі. Мы і раней працавалі па прынцыпе — не нашых пытанняў няма. Дадалася толькі ступень адказнасці“. 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый ШАЎЦОЎ назваў выбарчую кампанію, якая адбылася, абсалютна інтэлігентнай. „Мы заўсёды на працягу ўсяго перыяду суверэннай Беларусі бачым высокі ўзровень падтрымкі кіраўніка дзяржавы“, — канстатаваў ён. 

Парламентарый звярнуў увагу і на тое, што заўсёды знойдуцца некалькі чалавек, якія будуць бударажыць грамадства. „Я заўсёды кажу: возьмем звычайны, нармальны калектыў, але завядуцца два нейкія прайдзісветы, якія будуць баламуціць усіх, — прывёў прыклад ён. — І падаецца, што праблема ў калектыве. Але аказваецца, праблема ў гэтых двух. Тое самае і тут. Не паспеюць адбыцца выбары, і ўжо ідуць справаздачы аб тым, што „мы не прызнаем“, „тут не так“ і гэтак далей“.

Дзмітрый Шаўцоў нагадаў, што гэтая невялікая жменька прайдзісветаў, на шчасце, была вымушана з’ехаць за межы краіны. » І мы бачым нармальны зрэз грамадства, калі абсалютная большасць людзей падтрымлівае дзеючага кіраўніка дзяржавы, — падкрэсліў дэпутат. — Таму высокая яўка на выбарчыя ўчасткі, масавая падтрымка нашага Прэзідэнта — гэта на самай справе лагічна. І гэта прайшло інтэлігентна, без нейкіх выкрыкаў, дэмаршаў. Усё прайшло цывілізавана. І калі міжнародныя назіральнікі ва ўнісон казалі, што да нас трэба прыязджаць, каб вучыцца прафесійна праводзіць электаральную кампанію, — гэта самая галоўная ацэнка".

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю