Відэа з 44-гадовым мужчынам, які выкрадае цукар з апарата для кавы ў адной з крам, патрапіла ў сетку. На зладзюжку-салодкаежку выйшлі аператыўнікі, паведамляе Smartpress.by.
Ім мужчына растлумачыў, што быў п’яны і не змог патлумачыць, навошта яму спатрэбілася столькі цукру.
Цяпер у аматара глюкозы адміністрацыйны артыкул за дробны крадзеж.
У міліцыі нагадалі, што супрацоўнікі бесперапынна маніторыць сеткі і кожнаму парушэнню даюць прававую ацэнку.