У сталіцы легкавік збіў дзіця на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Пра гэта паведамляе БелТА.
Здарэнне адбылося раніцай 16 студзеня. 45-гадовы вадзіцель аўтамабіля Geely, рухаючыся па вуліцы Маршала Лосіка, пры павароце на вуліцу Семянякі наехаў на 11-гадовага хлопчыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця выбегла на дарогу на зялёны сігнал святлафора, які ўжо маргаў, і не спынілася на астраўку бяспекі пасля ўключэння чырвонага сігналу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.