Лясны пажар у іспанскай аўтаномнай супольнасці Кастылія-і-Леон закрануў частку прыроднай зоны Лас-Медулас, якая ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе ТАСС.
Лясны пажар у іспанскай аўтаномнай супольнасці Кастылія-і-Леон закрануў частку прыроднай зоны Лас-Медулас, якая ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што пажар, які ўспыхнуў 9 жніўня, ужо на наступны дзень дасягнуў Лас-Медулас, дзе знаходзяцца рэшткі старажытнага рымскага залатога рудніка. Пакуль няма дакладнай ацэнкі нанесенай шкоды. У мэтах засцярогі з некалькіх муніцыпалітэтаў былі эвакуіраваны каля 800 жыхароў.
Паводле звестак, мэр населенага пункта Барэнес Эдуарда Прада заявіў пра "поўную катастрофу". "Гэта найгоршая катастрофа за многія гады. Як мінімум давядзецца адобрыць аб’яўленне раёна зонай бедства, паколькі былі знішчаны каштаны, вуллі, дамы», — сказаў ён.
Па паведамленнях мясцовых улад, пажарным камандам было складана стрымліваць распаўсюджванне агню з-за раптоўных змяненняў напрамку ветру, парывы якога дасягалі 50 км/гадзіну, а таксама з-за вельмі нізкай вільготнасці паветра, якая складала ўсяго 3 %.