Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пхеньяне наведаў Кымсусанскі палац Сонца і ўшанаваў памяць кіраўнікоў КНДР Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра, паведамляе БелТА.

Адна з асноўных залаў Кымсусанскага палаца Сонца — хол са статуямі двух кіраўнікоў. Целы Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра ляжаць у «залах неўміручасці» у саркафагах.
«Кымсусан» у перакладзе з карэйскай мовы азначае «гара, вышытая золатам». Мемарыял прысвечаны неўміручасці правадыроў, з’яўляецца сімвалам годнасці нацыі і лічыцца вечнай святыняй.