Top.Mail.Ru

Лукашэнку далажылі аб ходзе веснавых палявых работ у Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкі ў Нараўлянскі раён заслухаў даклад аб ходзе пасяўной у краіне, перадае БелТА.



Як далажыў кіраўніку дзяржавы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, на сённяшні дзень у Беларусі практычна завершана сяўба ранніх яравых культур. У Віцебскай вобласці засталося засеяць 8 тыс. га, але да 1 мая гэтыя работы плануюць завяршыць.

Аграрыі амаль завяршылі сяўбу цукровых буракоў і лёну-даўгунцу, пасеялі пятую частку кукурузы ад запланаванага аб’ёму, пачалі пасадку бульбы.

«Трэба, каб была падрыхтавана глеба. Дзень і ноч можна папрацаваць і пасеяць. Цягнуць ужо не трэба, трэба сеяць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю