Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Церахава намеснікам Прэм'ер-міністра. Ён будзе курыраваць пытанні будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Дзмітрый Жук прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі. Да цяперашняга часу Дзмітрый Жук займаў пасаду дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Беларусь сегодня».
Марат Маркаў прызначаны міністрам культуры Беларусі. Да цяперашняга часу ён узначальваў Міністэрства інфармацыі.
Гендырэктарам БелТА прызначаны Андрэй Мохар. Да цяперашняга часу Андрэй Мохар працаваў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».
Міхаіл Орда прызначаны паслом Беларусі ў Манголіі.
ЗАТ «Атлант» узначаліць Андрэй Дзікун.