Top.Mail.Ru
230

Лукашэнка ўзнагародзіў генсека ЦК Кампартыі В’етнама ордэнам Дружбы народаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама То Лама ордэнам Дружбы народаў, перадае БелТА.


Адпаведны ўказ аб узнагароджанні кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў на днях. Узнагароды То Лам удастоены за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін, стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і В’етнамам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што То Лам з’яўляецца сябрам беларускага народа і ўручэнне яму высокай дзяржаўнай узнагароды — гэта не проста нейкі пратакольны жэст. «Гэта ўзнагарода за той вялікі ўклад, які ўнёс цяперашні генеральны сакратар у справу ўмацавання нашага супрацоўніцтва», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што гэты візіт в’етнамскага лідара ў Беларусь ужо чацвёрты па ліку. «Дзякуючы яму мы выратавалі нашы адносіны — Беларусі і В’етнама і выводзім нашы адносіны на самы высокі ўзровень. Я ўпэўнены, што з гэтым чалавекам мы зробім вельмі шмат для таго, каб фундамент нашых адносін ніхто не змог не тое што разбурыць, але нават дакрануцца да яго. Цяперашні візіт генеральнага сакратара ЦК гістарычны ў плане ўзмацнення нашых адносін».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю