Top.Mail.Ru

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні ў Выканкам СНД і саюзныя з Расіяй структуры

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні ў Выканкам СНД і саюзныя з Расіяй структуры, паведамляе БелТА.


Віталь Каленік зойме пасаду дырэктара Арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД.

На пасаду начальніка Дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ўзгоднены Іван Бельчык.

Аляксей Чарналеўскі зойме пасаду начальніка Дэпартамента прававога забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Вадзім Дзенісенка ўзначаліць дэпартамент абароннай прамысловасці і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Адносна Вольгі Петрашовай узгоднена прадаўжэнне тэрміну яе работы на пасадзе першага намесніка адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

На пасаду намесніка адказнага сакратара — начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь узгоднены Аляксандр Маркевіч.

Сяргей Сташкевіч зойме пасаду намесніка начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Святлана Жвірыдоўская ўзгоднена на пасаду намесніка начальніка галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю