Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Балівіі Луіса Арсэ і грамадзян гэтай краіны з 200-годдзем абвяшчэння незалежнасці Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гэтая яркая дата — важная вяха ў гераічнай гісторыі балівійскага народа, яго барацьбе за свабоду, суверэнітэт, права на лепшае самастойнае жыццё. Пацвярджаю нацэленасць Мінска на паслядоўнае ўмацаванне дружалюбных адносін з Ла-Пасам і комплекснае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Беларусь гатовая да істотнай актывізацыі дыялогу і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Арсэ добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, а балівійцам — міру і працвітання.