Top.Mail.Ru
219

Лукашэнка заявіў аб важнасці саюза КНР і постсавецкай прасторы для будучыні

Беларусь гатова будаваць сваю палітыку ў напрамку далейшага развіцця супрацоўніцтва з Кітаем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве ў інтэрв’ю кітайскаму тэлеканалу CGTN, паведамляе БелТА. 


«Усё залежыць ад КНР. Калі і далей мы будзем будаваць нашы адносіны, як на сённяшні дзень, у нас добрыя перспектывы. Вы сёння зразумелі, што мы вам вельмі патрэбны. У сувязі з тым, што абвастрэнне па ўсіх флангах і адзінае акно ў Еўропу і далей можа быць для КНР тут, у еўрапейскай частцы, — гэта Беларусь. Мы вельмі ўдзячныя вам за эканоміку. Вы вельмі шмат перадалі нам тэхналогій, якіх мы не мелі, фінансавую падтрымку (аказалі. — Заўвага БЕЛТА). Мы стараемся рэагаваць адпаведным чынам і не падвесці нашых кітайскіх сяброў. Словам, мы гатовы будаваць нашу палітыку ў напрамку быць разам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Вяртаючыся да тэмы святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў найвялікшае значэнне гэтага дня і подзвігу савецкага народа. Ён адзначыў, што ў гады Другой сусветнай вайны Кітай, толькі паводле афіцыйных падлікаў, страціў каля 35 млн чалавек у барацьбе з японскім мілітарызмам.

«Таму мы былі з вамі разам і Другую сусветную вайну заканчвалі разам там у вас, на Далёкім Усходзе. Таму для нас, для будучыні гэты саюз КНР і ўсёй постсавецкай прасторы (важны. — Заўвага БЕЛТА). А няма той краіны, якая неяк дрэнна ці насцярожана ставілася б да Кітая — на постсавецкай прасторы такой незалежнай краіны няма. Мы былі тады з вамі, мы і цяпер», — сказаў Прэзідэнт

Ён адзначыў, што гэта якраз прадэманстраваў Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прыехаўшы ў Маскву на святкаванне.

«Для нас гэта важна. Таму што яны (апаненты за мяжой. — Заўвага БЕЛТА) рыхтуюцца да вайны. Той наш подзвіг — і наш, і ваш — у Другую сусветную вайну вельмі важны для цяперашняга пакалення. Мы павінны гэтак, як яны, абараніць сваю зямлю, сваю сям’ю, сваіх дзяцей, любімых», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю