Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Пераходнага Суверэннага савета Судана Абдэль Фатаха аль-Бурхана Абдэль Рахмана аль-Бурхана з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што гэта свята ўвасабляе гістарычную волю суданцаў да захавання дзяржаўнасці і самастойнага развіцця. У сучасных умовах, калі Судан сутыкаецца з сур’ёзнымі выклікамі ўнутрыпалітычнай стабільнасці, у Беларусі асабліва цэняць намаганні Старшыні Пераходнага Суверэннага савета, накіраваныя на падтрыманне адзінства і стварэнне трывалага фундаменту для будучыні, гаворыцца ў віншаванні.
«Нас звязваюць канструктыўныя адносіны даверу і ўзаемнай адкрытасці. Беларусь зацікаўлена стаць надзейным партнёрам Судана ў працэсе яго рэканструкцыі, — адзначыў беларускі лідар. — Гатовы прапанаваць нашы кампетэнцыі для аднаўлення інфраструктуры і сектара энергетыкі, сельскай гаспадаркі і ўмацавання харчовай бяспекі, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Бурхану Абдэль Рахману аль-Бурхану здароўя, мудрасці і поспехаў на адказнай пасадзе, а суданскаму народу — міру і дабрабыту.