Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка завяршыў візіт у Расію, паведамляе БелТА.
Мерапрыемствы афіцыйнага візіту беларускага лідара ў Расійскую Федэрацыю праходзілі 13-14 сакавіка. Гэта афіцыйныя перагаворы з Уладзімірам Пуціным у Крамлі, выступленне кіраўніка дзяржавы ў Савеце Федэрацыі — верхняй палаце расійскага парламента — і сустрэча з яе спікерам Валянцінай Матвіенкай.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўсклаў вянок да Магілы Невядомага Салдата.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама шмат размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы і прадоўжыліразмову пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў.
Адбылася таксама нефармальная сустрэча ў трохбаковым фармаце. Да прэзідэнтаў Беларусі і Расіі далучыўся Эмамалі Рахмон, у якога пазней запланаваны двухбаковыя афіцыйныя перагаворы з расійскім лідарам.
Кіраўнікі дзяржаў разам звязаліся па тэлефоне з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым. «Адбылася цёплая, сяброўская размова, у ходзе якой лідары абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў далейшага развіцця міждзяржаўных адносін, — гаворыцца ў паведамленні. — Лідары краін дамовіліся сустрэцца 9 мая ў Маскве ў ходзе ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».