Звяртаючыся да Хесуса Рафаэля Саласара Веласкеса, Прэзідэнт падкрэсліў, што Венесуэла — не чужая для Беларусі краіна. «Даўно, вельмі даўно з вамі супрацоўнічаем», — удакладніў кіраўнік дзяржавы, выказаўшы спадзяванне на тое, каб адносіны паміж краінамі развіваліся яшчэ больш інтэнсіўна.
«Ёсць пра што пагаварыць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з дыпламатам. — Вельмі прашу вас: перадайце майму сябру Нікаласу Мадура, што мы яго заўсёды ў Беларусі чакаем. Час ужо яму пабываць тут, у Беларусі».
Па словах кіраўніка дзяржавы, у Прэзідэнта Венесуэлы могуць быць аналагічныя чаканні і таму не выключыў свайго візіту ў Венесуэлу. «Я перакананы, што ў яго такое ж стаўленне і да мяне, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Я буду ўсяляк імкнуцца да таго, каб знайсці час і наведаць Венесуэлу».
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што час цяпер праблемны, складаны, цяжкі. «Але тым не менш з любых становішчаў і сітуацый можна знайсці выйсце, — падкрэсліў ён. — Трэба толькі імкнуцца да гэтага. Вы гэта не горш за мяне разумееце».
Вераніка КАНЮТА.
Фота БелТА.