Top.Mail.Ru

Лукашэнка запрасіў Кім Чэн Ына наведаць Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне інфармагенцтва ТАСС, паведаміла БелТА.


«Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі. Учора падчас перагавораў Прэзідэнт запрасіў яго наведаць нашу краіну», — сказала Наталля Эйсмант. 

Што датычыцца вынікаў афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНДР, яны, паводле слоў прэс-сакратара, перавысілі ўсе чаканні.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю