Top.Mail.Ru

Лукашэнка запатрабаваў узмацніць культуру земляробства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці звярнуў увагу на недапушчальнасць сітуацый, калі неапрацаваныя палі зарастаюць пустазеллем, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў кіраўніка ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Аляксандра Багеля, як ідуць справы ў гаспадарцы. Выслухаўшы яго, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што справы ў «Рассвеце» ідуць нядрэнна. Пра суседнія гаспадаркі такога сказаць нельга.


Размова зайшла і пра гаспадаркі Мінскай вобласці. «Паміж Чэрвенем і Беразіно (я заўсёды за гэтыя раёны перажываю Мінскай вобласці) — катастрофа. Палі не апрацаваны. Вось, што мяне засмучае», — заўважыў Прэзідэнт.

Пры гэтым, дадаў Аляксандр Лукашэнка, гэта такія ж палі, як і ў «Рассвеце», дзе сітуацыя куды лепшая. «Начальнікі ў нас, як і ў былыя часы, ездзяць па дарогах. Вось па дарозе едзеш, пры дарогах усё апрацавана, добра — амаль як у „Рассвеце“. А далей (я ж бачу, з верталёта ўсё відаць) усё гэтым сумнікам, залатой травой, зарасло. Так, мужыкі, справа не пойдзе», — сказаў Прэзідэнт.

Будзе дапоўнена

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю