Нельга дапусціць, каб дзяржавы СНД аказаліся ўцягнутыя ў самыя небяспечныя авантуры, якія пагражаюць як рэгіёну, так і ўсяму чалавецтву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім фармаце, паведамляе БелТА.
«Абсалютны прыярытэт — гэта забеспячэнне бяспекі і захаванне міру на прасторы Садружнасці. Мы не павінны дапусціць, каб дзяржавы СНД аказаліся ўцягнутыя ў небяспечныя авантуры, якія пагражаюць як нашаму рэгіёну, так і ўсяму чалавецтву», — заявіў кіраўнік дзяржавы.