Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з 20-гадовым юбілеем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта аб’яднанне па праве з’яўляецца значнай часткай фізкультурна-спартыўнага руху краіны. «За два дзесяцігоддзі пры вашым непасрэдным удзеле паспяхова рэалізаваны сотні маштабных праектаў, пабудаваны дзясяткі шматфункцыянальных спартыўных пляцовак, — гаворыцца ў віншаванні. — Рэальную падтрымку атрымалі тысячы спартсменаў і трэнераў. Асабліва трэба адзначыць ваш уклад у развіццё дзіцячага спорту і выхаванне падрастаючага пакалення».
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзякуючы назапашанаму вопыту і вялізнаму патэнцыялу калектыву аднадумцаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб зробіць яшчэ больш для папулярызацыі здаровага ладу жыцця і развіцця фізічнай культуры і спорту ў Беларусі.
«Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра вам, вашым родным і блізкім», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.