Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на першым матчы плэй-оф сезона-2025/26 Кантынентальнай хакейнай лігі. Кіраўнік дзяржавы з трыбуны назірае за паядынкам «Дынама-Мінск» і маскоўскага «Дынама» ў «Мінск-Арэне», паведаміла БелТА.
Свой паход за кубкам Гагарына мінскае «Дынама» пачынае са стартавай гульні серыі да чатырох перамог у «Мінск-Арэне», другі паядынак адбудзецца там жа 26 сакавіка. Далей каманды пераедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца 28 і 30 сакавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага па сёмы пройдуць 1 красавіка (Мінск), 3 красавіка (Масква) і 5 красавіка (Мінск). У рэгулярцы дынамаўцы гулялі паміж сабой чатыры разы, мінчане здабылі тры перамогі (7:1, 5:3, 3:2) і пацярпелі адну няўдачу (4: 6).