Top.Mail.Ru
339

Лукашэнка выказаўся пра магчымасць памілавання асуджаных: Не варта разлічваць, што выпусцім бандытаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў 22 жніўня, выказаўся наконт магчымасці памілавання і вызвалення асуджаных, перадае БелТА.



Гэтая тэма, па словах кіраўніка дзяржавы, закраналася ў яго тэлефоннай размове з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, але вельмі коратка. І Прэзідэнт Беларусі праінфармаваў, што ў краіне ёсць спецыяльная камісія, упаўнаважаная разглядаць адпаведныя запыты ад асуджаных, але канкрэтныя рашэнні застаюцца асабіста за кіраўніком дзяржавы. Такая работа вядзецца на пастаяннай аснове.

Што датычыцца пазіцыі ЗША па гэтым пытанні і нейкіх лічбаў па асобах, якіх нібыта трэба вызваліць, то тут Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Хочаце паўтары ці дзве тысячы (як яны там лічаць)? Забірайце да сябе, вязіце іх туды. Разлічваць на тое, што мы бандытаў выпусцім, якія палілі, падрывалі, і яны гэта прызнаюць (не варта. — Заўв. БелТА). Мы іх выпусцім, а яны зноў супраць нас будуць вайну весці? Тут мяне грамадства не падтрымае».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю