Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю дзяцей пры здарэнні з мікрааўтобусам у Зімбабвэ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву ў сувязі з гібеллю дзяцей у выніку здарэння з мікрааўтобусам побач з горадам Гверу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб гэтым трагічным здарэнні.

«У гэты цяжкі момант ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, а таксама ўсяму народу Зімбабвэ. Перадаю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым», — гаворыцца ў спачуванні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю