Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну Пхра Вачыраклаацяаюхуа ў сувязі са смерцю Прынцэсы Пхатчары Кітыяпхі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Пайшла з жыцця адданая дачка Тайланда, якая прысвяціла сябе справе паляпшэння дабрабыту грамадзян, асабліва жанчын, сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржавы, павышэнню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў спачуванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што памяць і любоў да Пхатчары Кітыяпхі назаўсёды застануцца ў сэрцах падданых Каралеўства.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі з болем успрынялі вестку аб яе смерці і перадаў глыбокія спачуванні ў сувязі з гэтай вялікай стратай Каралю Тайланда, родным і блізкім Прынцэсы, а таксама ўсяму тайландскаму народу.