Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Чурсіной

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі СССР Людмілы Чурсіной. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Чурсіной Людмілы Аляксееўны. Сваё жыццё Людміла Аляксееўна прысвяціла служэнню мастацтву, заваяваўшы шчырую любоў і прызнанне шматлікіх паклоннікаў. Вобразы, створаныя ёю ў кіно і на тэатральных падмостках, сталі прыкладам найвышэйшага майстэрства, пакаралі сілай характару і дарылі гледачу непаўторныя эмоцыі. Светлая памяць аб ёй заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю