Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў палітычную падтрымку дзеючаму Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву ў сувязі з выбарамі, якія маюць адбыцца ў гэтай краіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Бразіліі Бернардам Клінглам, паведамляе БелТА.
«Бразілія перажывае важны палітычны момант. Наколькі я інфармаваны, у гэтым годзе ў вас адбудуцца ўсеагульныя выбары. Вы будзеце выбіраць усіх, каго толькі можна. Шчыра кажучы, я ў гэтым вам не зайздрошчу, бо гэта цяжкі перыяд. Але мы вельмі хвалюемся за тое, каб цяперашні Прэзідэнт Бразіліі на гэтых выбарах захаваў сваю пасаду. Наколькі я інфармаваны, ён пацвердзіў свой удзел у выбарах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.