Вайскоўцы нясуць найвялікшую адказнасць за краіну і народ. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА.
«У вайне будзе важна ўсё. І падрыхтоўка афіцэраў, ступень авалодання вайскоўцамі зброяй, фізпадрыхтоўка, стан узбраення і ваеннай тэхнікі. Гэта аснова выжывання і перамогі ў баі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Адказнасць за краіну, за наш мірны, прыязны па сваім светапоглядзе народ найвялікшая на кожным з вас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнікамі нарады ў кіраўніка дзяржавы сталі каля 300 чалавек, у ліку якіх камандзіры злучэнняў, што прыцягваліся да праверкі.
Маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта праводзілася ў Беларусі з 16 студзеня. Ключавой асаблівасцю праверкі была яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіў у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб. У ходзе праверкі былі пастаўлены канкрэтныя мэты: убачыць аб’ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні вайскоўцаў. Менавіта таму мерапрыемствы насілі раптоўны характар.