Top.Mail.Ru
92

Лукашэнка: Ва ўсіх сферах трэба тэрмінова пазбавіцца ад «бюджэтных прысосак»

Ва ўсіх сферах трэба тэрмінова пазбавіцца ад незразумелых арганізацый, структур і бюракратаў — «бюджэтных прысосак». Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, перадае БелТА.



Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, тэма на злобу дня — кадравы дэфіцыт, асабліва па-за сталіцай і абласнымі цэнтрамі. Пры гэтым у краіне мноства бюджэтных арганізацый. «Я кажу пра сотні бюджэтных прысосак у кожным практычна ведамстве і міністэрстве. Блатныя месцы для адстаўных чыноўнікаў і гэтак далей», — сказаў Прэзідэнт, падкрэсліўшы, што гэтыя словы не датычацца радавых школ, бальніц, спартыўных секцый і да таго падобнага. 

Прэзідэнт паставіў задачу ва ўсіх сферах тэрмінова пазбавіцца «ад незразумелых арганізацый, структур і бюракратаў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю