У саюзным будаўніцтве Беларусь і Расія ідуць «ад жыцця». Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведаміла БелТА.
На парадку дня пасяджэння — даклад прадстаўнікоў урадаў аб рабоце па выкананні асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024—2026 гады.
«На дадзены момант выканана толькі 40 % галіновых мерапрыемстваў (125 з 310). З адставаннем ад графіка ідзе працэс па адносна невялікай колькасці даручэнняў (14 — усяго 4,5 %)», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паралельна неабходна забяспечыць падрыхтоўку змястоўных асноўных напрамкаў на наступны трохгадовы перыяд з 2027 па 2029 гады. «І, самае галоўнае, абавязкова іх выканаць. Яны павінны быць арыентаваны перш за ўсё на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы і тэхнічнага парытэту з іншымі краінамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«У саюзным будаўніцтве мы ідзём „ад жыцця“, прыступаючы да больш высокага ўзроўню інтэграцыі і стварэння міждзяржструктур там, дзе гэта наспела», — адзначыў Прэзідэнт.