Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Цяперашняе пакаленне ратавальнікаў працягвае традыцыі самаадданага служэння Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём пажарнай службы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Гэта дзень ушанавання мужных, смелых, моцных людзей — усіх, хто вядзе бескампрамісную барацьбу з небяспечнымі стыхіямі, ліквідуе наступствы надзвычайных сітуацый, абараняе грамадзян і іх маёмасць, аб’екты эканомікі, прыродныя багацці на працягу многіх дзесяцігоддзяў», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы ганарацца подзвігамі пажарных, якія ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны прынялі выклік смяротнага агню варожай авіяцыі: «Пад градам запальных і фугасных бомбаў, без прыкрыцця сродкаў СПА баявыя разлікі гарадскіх пажарных каманд выцягвалі з-пад завалаў параненых, без стомы змагаліся з агменямі ўзгарання. Многія загінулі, выконваючы свой службовы абавязак, са зброяй у руках абараняючы сваю Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

«Закладзеныя нашымі героямі традыцыі самаадданага служэння краіне і народу працягвае цяперашняе пакаленне работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, працуючы на папярэджанне пажаранебяспечных сітуацый, своечасова і прафесійна рэагуючы на выклікі і ратуючы жыцці людзей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і дабра, а таксама далейшых поспехаў у небяспечнай і мужнай службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю