Top.Mail.Ru
193

Лукашэнка: Такія прынцыпы Мальтыйскага ордэна, як міласэрнасць, гуманізм і салідарнасць, блізкія Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прынцыпы, якімі на працягу стагоддзяў кіруецца ордэн, — міласэрнасць, гуманізм і салідарнасць — блізкія і Беларусі. «Мы падзяляем перакананне ў тым, што клопат аб чалавеку, дапамога слабым і бяздольным, імкненне да дыялогу і ўзаемаразумення з’яўляюцца фундаментальнымі асновамі справядлівага і гарманічнага светапарадку», — гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівы сэнс, паводле слоў Прэзідэнта, мае сёлетні юбілейны год, які адзначаецца Каталіцкім Касцёлам як Год надзеі. «Гэта час духоўнага абнаўлення, умацавання ўніверсальных каштоўнасцей і салідарнасці. Лічу, дзейнасць Мальтыйскага ордэна, напоўненая служэннем і спагадай, будзе займаць дастойнае месца ў справе імкнення да спакою і духоўнага адраджэння, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Няхай выпрабаванні сучаснасці стануць стымулам для пераасэнсавання, пошуку шляхоў прымірэння і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва».

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Князю і Вялікаму магістра моцнага здароўя і дабрабыту, а Мальтыйскаму ордэну — далейшага працвітання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю