Top.Mail.Ru
156

Лукашэнка — суддзям: Дух, падмурак і аснова ў нас адна — справядлівасць

Прэзідэнт Беларусі і старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка даў наказ суддзям ажыццяўляць сваю дзейнасць, грунтуючыся на прынцыпе справядлівасці. Пра гэта ён заявіў на цырымоніі прынясення прысягі суддзямі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, перадае БелТА.



«Я пакляўся сам сабе, што наколькі будзе маіх магчымасцяў, здольнасцяў, я буду рабіць усё, каб у грамадстве было справядліва. Памятаеце, я казаў (і вы, як юрысты, мяне зразумееце), што мы не можам прапісаць усё ў законах. Але дух, падмурак і аснова ў нас адна — справядлівасць. І гэта вас перш за ўсё датычыцца. Будзьце справядлівыя да нашых людзей, да нашага народу. Шчасця вам, здароўя, Жывіце доўга і дзейнічайце на карысць сваёй краіны і нашага народа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю