Top.Mail.Ru
143

Лукашэнка: Стойкасць Ірана на міжнароднай арэне выклікае павагу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Масуда Пезешкіяна і іранскі народ з 47-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі — пераломным момантам у сучаснай гісторыі краіны, сімвалам нацыянальнага адзінства, незалежнасці і імкнення да справядлівасці, перадае БелТА.



«За перыяд існавання Іран шмат разоў праходзіў праз сур’ёзныя выпрабаванні, — гаворыцца ў віншаванні. — Нядаўнія падзеі сталі праверкай на сталасць інстытутаў улады і трываласць грамадскай дамовы. Захаванне канстытуцыйнага парадку ў няпросты час сведчыць аб адказнасці кіраўніцтва і здольнасці жыхароў адстойваць свой выбар, не дазваляючы знешнім сілам навязаць чужую волю».


Прэзідэнт падкрэсліў, што стойкасць Тэгерана на міжнароднай арэне выклікае павагу: «Ва ўмовах рэгіянальнай ваеннай эскалацыі і жорсткага супрацьстаяння тым, хто выкарыстоўвае падвойныя стандарты, Іран працягвае рухацца сваім шляхам, дэманструючы прагрэс і вернасць традыцыйным духоўным каштоўнасцям».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з цеплынёй успамінае візіт у Беларусь Масуда Пезешкіяна, які надаў якасны імпульс умацаванню адносін дзвюх краін. «Праведзеныя перагаворы пацвердзілі высокі ўзровень даверу паміж намі, а дасягнутыя дамоўленасці адкрылі новыя гарызонты для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Ірана выдатнага здароўя і поспехаў, а грамадзянам гэтай краіны — міру і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю