Top.Mail.Ru
125

Лукашэнка ставіць задачу павысіць дысцыпліну ў жывёлагадоўлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу ў бліжэйшыя гады вырашыць праблемныя пытанні ў айчыннай жывёлагадоўлі. Пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўручэння навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, паведаміла БелТА.


Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сектар жывёлагадоўлі ў Беларусі крыху адстае ад узроўню работы земляробаў у раслінаводстве. Ён адзначыў, што ў бліжэйшыя год-два трэба будзе вырашыць адпаведныя праблемныя пытанні.

«Пераконваюць, што тут пытанне ветэрынарнае, яшчэ нейкае. Глупства поўнае. Пытанне нашай неарганізаванасці. Усяго ў нас хапае. Таму, часта я кажу, патрэбна арганізаванасць, дысцыпліна, выбудаваць сістэму для таго, каб захаваць маладняк», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю