Top.Mail.Ru
314

Лукашэнка разлічвае ў бліжэйшы час пагаварыць з Трампам і сказаць яму шмат цікавага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае ў бліжэйшы час пагаварыць з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі «Ньюсмакс», паведаміла БелТА.


Гаворачы аб сітуацыі ў адносінах паміж ЗША і Венесуэлай, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Я думаю, што ў бліжэйшы час нам удасца на гэту тэму пагаварыць з Дональдам Трампам. Я яму шмат чаго цікавага скажу».

Як паведамлялася раней, тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і ЗША Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа праходзіла 15 жніўня 2025 года, і тады паміж лідарамі дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты.

У ходзе той размовы абмяркоўваўся двухбаковы парадак дня і перспектыва развіцця ўзаемаадносін Беларусі і ЗША. Размова ішла і пра рэгіянальную праблематыку, уключаючы канфлікт ва Украіне. Лідары таксама не абышлі ўвагай падзеі на Блізкім Усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю