Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў у Саюзнай дзяржаве рэалізоўваць праекты, якія важныя і патрэбныя людзям. Тады, упэўнены ён, нікога не трэба будзе ўгаворваць за саюз. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў у Маскве на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведаміла БелТА.
Паводле слоў Прэзідэнта, пашырэнню магчымасцяў для грамадзян Саюзнай дзяржавы паслужаць запушчаныя ўжо неўзабаве прыгранічныя чыгуначныя перавозкі па маршрутах Віцебск — Смаленск і Орша — Смаленск.
«Я часта адзначаю, і пры гэтым у адрас Міхаіла Уладзіміравіча Мішусціна (Прэм’ер-міністр Расіі. — Заўв. БелТА) казаў. Ён часта кажа: сёння, што мы ўзмоцнім, паскорым наша супрацоўніцтва ў плане перавозак. Як толькі вы ўвялі дадатковыя „Ластаўкі“ (хуткасныя цягнікі, якія рэгулярна курсіруюць паміж Мінскам і Масквой. — Заўв. БелТА), у нас велізарная колькасць беларусаў паехалі ў Маскву. І сёння ўжо іх недастаткова, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Уладзімір Уладзіміравіч, павінен заўважыць (мне ўчора далажылі якраз): нашы збеглыя ўжо заклапаціліся тым, што беларусы ў Еўропу наогул не едуць. Усе едуць на ўсход. Менш — у Кітай. Больш — у Маскву, у Расійскую Федэрацыю. Вось што значыць ісці ад зямлі. Мы робім тое, што трэба нашым людзям».
Гаворачы аб арганізацыі чыгуначных зносін паміж суседнімі рэгіёнамі Беларусі і Расіі, Прэзідэнт падкрэсліў: «Гэта тое, што трэба. І вось тады не трэба нікога ўгаворваць, быць у Саюзе ці не быць у Саюзе. Трэба рабіць гэтыя крокі для людзей».
«Упэўнены, што ўсе вы па-сапраўднаму ўсведамляеце каштоўнасць беларуска-расійскіх адносін, беспрэцэдэнтную глыбіню нашай інтэграцыі. Разгляданыя рашэнні дазволяць нам яшчэ раз пацвердзіць запатрабаванасць фармату Саюзнай дзяржавы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння.