Top.Mail.Ru
183

Лукашэнка расказаў, як складваецца сітуацыя на беларуска-ўкраінскай граніцы

Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай граніцы больш-менш стабілізавалася, хоць праблем хапае. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае БелТА.



«Больш-менш стабілізавалася сітуацыя на беларуска-ўкраінскай граніцы. Хоць там праблем вышэй даху. Учора мне наш галоўны пагранічнік (старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. — Заўв. БелТА) дакладваў аб тым, што шмат пытанняў, якія трэба будзе вырашаць у мабілізацыйным парадку і выбудоўваць граніцу, якая кінута з боку Украіны, і ўзводзіць заставы, і ўзбройваць пагранічнікаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Больш за тое, адзначыў беларускі лідар, у другой лініі за пагранічнікамі даводзіцца выстаўляць Узброеныя Сілы: «Вядома, гэта адцягвае не толькі нашу ўвагу, але гэта адцягвае пэўныя сродкі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю