Які гістарычны шлях і сучасныя задачы звязваюць Беларусь і Калініградскую вобласць.
Новы тыдзень у Палацы Незалежанасці пачаўся з прыёму гасцей і размовы на перспектыву. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Калінінградскай вобласці Аляксеем Бяспрозванных. Дэлегацыя гэтага рэгіёна з візітам знаходзіцца ў нашай краіне і наладжвае эканамічныя, гандлёвыя і прамысловыя сувязі, якія, несумненна, умацуюцца пасля перагавораў з кіраўніком нашай дзяржавы.
«Нягледзячы на тое, што мы з вамі сустракаемся ўпершыню, вы ўжо другі раз у Беларусі, так што больш-менш знаёмыя з нашай краінай і самае галоўнае, з нашымі магчымасцямі», — прывітаў госця Аляксандр Лукашэнка. Традыцыйна, беларускі лідар запэўніў, што нягледзячы на памеры эканомікі, тэрыторыі, Беларусь заўсёды падставіць плячо.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў савецкія часы наша краіна была адказная за Калінінградскую вобласць і за ўсё, што там адбывалася, адказвалі беларусы. Прэзідэнт заўважыў, што, хоць мы даўно жывём у суверэнных незалежных дзяржавах, гэта пачуццё адказнасці застаецца: «Я, паверце, адчуваю адказнасць, як і беларусы, за гэты куток нашай агульнай Айчыны. Таму вы можаце на нас спадзявацца ва ўсім, на што мы здольныя ў Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Не падаць у тавараабароце, а паказваць прыклад
Прэзідэнт звярнуў увагу, што апошнім часам адбылося зніжэнне экспарту паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. У 2024 годзе ён склаў 234 мільёны долараў, а ў 2023 — 345 мільёнаў. Гэта звязана ў тым ліку і са зніжэннем экспартных паставак з Беларусі. «Вы як добры прамысловец, наколькі я ведаю, разумееце, пра што ідзе гаворка. І прыкладзеце ўсе намаганні, дапаможаце. Падкажаце для таго, каб мы ўсё ж такі не падалі ў нашым тавараабароце, а паказвалі прыклад іншым. Мы таксама будзем старацца, каб дасягнуць як мінімум таго, што было ў нас», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
АПК, будаўніцтва, прамысловасць — драйверы росту
А для гэтага ў тым ліку неабходна вырашыць некаторыя лагістычныя праблемы, на якія звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Беларускія тавары сельскай гаспадаркі і прамысловасці патрэбныя Калінінградскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка зноў звярнуўся да гісторыі і нагадаў, што так будавалася народная гаспадарка ў свой час — беларусы многае выраблялі для Калінінградскай вобласці. «Сёння пастаўкі ажыццяўляем, спачатку вязем на поўнач, потым на паўднёвы захад у Калінінградскую вобласць. Але гэта не апраўданне таго, што мы крыху зваліліся ў апошні час. Нашы магчымасці вы ведаеце», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго, у свой час беларусы і калінінградцы разам будавалі ЦЭЦ у Калінінградскай вобласці. Таму сёння можна развіваць супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы.

«Мы пастаўлялі, і, спадзяюся, будзем пастаўляць вам пасажырскую тэхніку ўсіх класаў — і аўтобусы, і электробусы, і трамваі, і тралейбусы — усё, што трэба для Калінінградскай вобласці. Мы гэта ўмеем рабіць. Мы захавалі тыя кампетэнцыі, якія ўласцівыя нам былі ў савецкія часы, — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я недарма намякнуў на тое, што вы ўчарашні намеснік міністра прамысловасці. Таму вы добра ведаеце, што без станкоў у прамысловасці нічога не бывае. Мы захавалі з савецкіх часоў наш узровень вытворчасці станкоў. Станкабудаўнічы галіна ў нас прыстойная, і мы дадалі прыстойна ў гэтым плане. Мы вырабляем і такарныя, і фрэзерныя, і шліфавальныя, і іншыя станкі». Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяпер станкабудаванне вельмі вялікая праблема і для Беларусі, і для Расіі і зрабіў акцэнт ён, адна з беларуска-расійскіх праграм накіравана на развіццё гэтай галіны прамысловасці. Тым больш, не ўсё страцілі, што засталося з савецкіх часоў.
Яшчэ адзін напрамак, агучаны кіраўніком дзяржавы, — ліфтабудаванне. Гэта праблема актуальная як для Беларусі, так і для Расіі, паколькі ёсць неабходнасць у замене ліфтаў, устаноўленых яшчэ ў савецкія часы. «Вельмі вялікія чэргі ў постсавецкіх рэспубліках на закупкі ліфтаў, іх пастаянна не хапае. Але будзьце ўпэўненыя, што для Калінінградскай вобласці, калі гэта трэба будзе, мы вырабім патрэбную колькасць ліфтаў», — запэўніў Прэзідэнт.
Абмеркавалі і пастаўкі прадуктаў харчавання, у вытворчасці якіх Беларусь дасягнула прыстойнага ўзроўню. «Будзьце ўпэўненыя, што нягледзячы на пэўныя праблемы з лагістыкай, мы патрэбную колькасць паставім прадуктаў харчавання усялякіх, у тым ліку і бульбы», — падкрэсліў Прэзідэнт. На бульбу, якая апошнім часам выклікае асаблівую заклапочанасць у інтэрнеце, ён звярнуў асаблівую ўвагу. «Сёння ўрад далажыў, што свежая маладая бульба Беларуская на прылаўкі пайшла», — паведаміў кіраўнік дзяржавы.
«Не будзем думаць пра людзей — будзе дрэнна»
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае — гэта людзі. «Мы для гэтага і працуем. Не будзем чуць людзей — будзе дрэнна. Калінінградцы — людзі нашы, вы заўсёды пра гэта ведалі,» — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што немагчыма палічыць, колькі сярод жыхароў Калінградской вобласці і ў цэлым сярод расіян беларусаў. Але відавочна, што іх вельмі шмат. «Калінінградцы — разумныя, працавітыя, мудрыя людзі. Прыкладна такія, як беларусы, — заўважыў Прэзідэнт. — Можам дзесьці недапрацаваць, але ў нас ёсць у каго вучыцца: давайце будзем шчырыя, еўрапейцы ў гэтым плане малайцы. Я часта прыводжу ў прыклад дэфіцыт працоўных рэсурсаў. Паехалі да нас людзі з вядомых рэгіёнаў. Нашы кажуць: „Ну як гэта так?“. Кажу: добра, ніякіх мігрантаў, але тады прадукцыйнасць працы трэба, як у Еўрасаюзе, — у 3-5 разоў вышэйшая». Чаму? Таму што калі мы не будзем канкурэнтнымі з Еўрапейскім Саюзам, нам няма чаго там рабіць. Асабліва Калінінграду і Беларусі, таму што ў нас тая эканоміка, якая ўласцівая ўсяму Еўрапейскаму саюзу і з імі трэба канкурыраваць«. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ўсе жыццёвыя праблемы будуць вырашаны, галоўнае не ствараць дадатковых цяжкасцяў. «У нас на вялізнай прасторы нашай Айчыны трэба ўсё. Не назавеш ніводнага тавару, якія б нашым людзям не патрэбны быў. На гэта трэба арыентавацца. А тое, што прададзім там, за мяжой, гэта ў плюс», — адзначыў ён.
Гістарычна мы разам, як брацкія народы, жылі і будзем жыць
Аляксей Бяспрозванных адзначыў, што ў склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі ключавых сфер, сярод іх — тры члены ўрада Калінінградскай вобласці, якія нарадзіліся ў Беларусі. «Гістарычна мы разам як брацкія народы жылі і будзем жыць», — падкрэсліў губернатар. Аляксей Бяспрозванных распавёў, што гэта яго другі візіт у Беларусь. Летась, падчас наведвання Магілёўскай вобласці, было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з улікам сучасных рэалій. «Такія пагадненні ў нас падпісаныя з усімі абласцямі. І наш рэгіён актыўна супрацоўнічае з усімі,» — паведаміў ён. Губернатар звярнуў увагу, што на маючым адбыцца Форуме рэгіёнаў у Ніжнім Ноўгарадзе гэтыя дакументы будуць актуалізаваны. Напрыклад, у супрацоўніцтве з Гродзенскай вобласцю (як і з іншымі рэгіёнамі) стаіць задача дасягнуць дасанкцыйнага ўзроўню тавараабароту.
Аляксей Бяспрозванных звярнуў увагу, што зніжэнне тавараабароту адбыломя перш за ўсё з-за абмежаванняў, уведзеных недружалюбнымі суседзямі. Паводле яго слоў, менавіта яны не даюць цалкам раскрыць патэнцыял. З-за стварэння штучных бар’ераў назіраецца зніжэнне патоку аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту. «Але ў нас бізнэс падстроіўся, адаптаваўся, не гэтымі каналамі, дык іншымі будзем вазіць прадукцыю. З аднаго боку, абмежаванні для нас няпростыя, але з другога боку, дазваляюць развіваць і марскія зносіны, якія раней так не развіваліся. Мы пераключыліся на марскія зносіны, і ўсе тыя грузы, якія не дазваляюць нам перавозіць сухапутным шляхам, мы перавозім морам», — распавёў губернатар Калінінградскай вобласці.
У тэму
Абмежаванні ад недружалюбных суседзяў не стануць абмежаваннямі для росту тавараабароту
Журналістам Аляксей Бяспрозванных распавёў пра найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. Адно з іх — меліярацыя — 70 % меліяраваных зямель Расіі знаходзіцца менавіта ў Калінінградскай вобласці, таму для рэгіёна гэта вельмі актуальна, а ў Беларусі ёсць вопыт і тэхналогіі. «У нас вельмі любяць беларускую малочную і мясную прадукцыю. Ведаю, што беларускія спажыўцы любяць нашу рыбную прадукцыю. Абмеркавалі, што ў гэтых адносінах будзем нарошчваць тавараабарот», — распавёў губернатар. Абмяркоўваецца і шэраг праектаў у прамысловай сферы. «Думаю, што абмежаванні ад нашых недружалюбных суседзяў не будуць абмежаваннямі паміж ростам тавараабароту Беларусі і Калінінградскай вобласці», — упэўнены Аляксей Бяспрозванных. Губернатар распавёў, што для Калінінградскай вобласці сёння вельмі актуальнае пытанне электрыфікацыі транспарту. «Мы гатовыя прапанаваць сваю батарэю для таго, каб яна выкарыстоўвалася ў транспарце ў Беларусі і абмеркаваць звязаныя з гэтым праекты. Мы маем намер правесці шэраг перагавораў на гэтую тэму», — удакладніў Аляксей Бяспрозванных.

Валерыя СЦЯЦКО
Фота БелТА