Top.Mail.Ru
173

Лукашэнка расказаў аб значэнні членства Беларусі ў ШАС

«Гэта вельмі важна для нас — быць у гэтай сям’і»

Для Беларусі вельмі важна і ганарова быць у такой сям’і, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю Медыякарпарацыі Кітая, паведамляе БелТА.

Журналіст пацікавілася ў Прэзідэнта, як ён ацэньвае членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Размова зайшла і пра саміт ШАС, які пройдзе ў кітайскім Цяньцзіні. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на пасяджэнні плануецца ўдзел больш як 20 кіраўнікоў дзяржаў.

«Гэта вельмі важна для нас — як вы сказалі, быць у гэтай сям’і, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Гэта натхняе любы народ, у тым ліку і беларускі, што іх Прэзідэнт знаходзіцца ў гэтай вялікай сям’і».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, членамі ШАС з’яўляюцца дзяржавы, якія сёння ў многім вызначаюць развіццё планеты. Своеасаблівым ядром з’яўляюцца такія магутныя краіны, як Расія, Кітай і Індыя, вакол якіх сабраліся іншыя развітыя і перадавыя краіны. У дзяржаў — членаў ШАС дастаткова тэхналогій і рабочай сілы, дадаў Прэзідэнт.

«У нас ёсць моцная валюта, юань, на які сёння арыентуюцца вельмі многія краіны, і мы ў тым ліку. У нас ужо разлікаў у юанях больш, чым у доларах. Гэта звязана і з тымі санкцыямі, якія ўвялі бяздумна Злучаныя Штаты Амерыкі. Рупія, расійскі рубель у тым ліку — моцныя валюты. Таму і ў фінансавых адносінах мы маем пэўную моц. Эканамічна, палітычна — без краін ШАС не можа быць вырашана ні адно з пытанняў», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю