Расія і Кітай — гэта жыццёва неабходныя для існавання Беларусі дзяржавы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым, паведаміла БелТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на Захадзе ў свой час, уключаючы ЗША, закрылі перад Беларуссю дзверы і «нават у акно не прапанавалі ўлезці». «Кітайцы і расіяне заўсёды трымалі свае дзверы адкрытымі. Мы што не так зрабілі? Мы што, супраць Амерыкі неяк дзейнічалі? Не. Усё зразумела. Вось наша пазіцыя: Расія і Кітай — гэта жыццёва неабходныя для існавання Беларусі дзяржавы», — падкрэсліў беларускі лідар.