Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі краіны са 105 — годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і прафесійным святам-Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша праца заўсёды была і застаецца асновай для стратэгічнага планавання і вызначэння ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, гарантам дакладнасці і празрыстасці ўсіх інфармацыйных патокаў у краіне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуючы вашай рабоце мы атрымліваем дакладныя і аб’ектыўныя звесткі, неабходныя для рэалізацыі сацыяльна-эканамічных ініцыятыў і паляпшэння якасці жыцця беларусаў».
Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам статыстыкі, якія перадаюць маладому пакаленню веды і бясцэнны вопыт.
«Перакананы, што ваш калектыў і надалей будзе адпавядаць самым высокім стандартам, захоўваючы традыцыі сумленнасці і адданасці сваёй справе. Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых прафесійных дасягненняў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Віншаванне Прэзідэнта З Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
Работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі
Дарагія сябры!
Віншую вас з 105-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.
Ваша праца заўсёды была і застаецца асновай для стратэгічнага планавання і вызначэння ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, гарантам дакладнасці і празрыстасці ўсіх інфармацыйных патокаў у краіне.
Дзякуючы вашай працы мы атрымліваем дакладныя і аб’ектыўныя дадзеныя, неабходныя для рэалізацыі сацыяльна-эканамічных ініцыятыў і паляпшэння якасці жыцця беларусаў.
Выказваю асаблівую ўдзячнасць ветэранам статыстыкі, якія перадаюць маладому пакаленню веды і бясцэнны вопыт.
Перакананы, што ваш калектыў і надалей будзе адпавядаць самым высокім стандартам, захоўваючы традыцыі сумленнасці і адданасці сваёй справе.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых прафесійных дасягненняў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка
23 жніўня 2025 года