Top.Mail.Ru

Лукашэнка прызначыў новых намеснікаў у Прэзідыум Акадэміі навук

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых намеснікаў старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БелТА.


Віталь Залескі прызначаны першым намеснікам старшыні Прэзідыума Акадэміі навук. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

Намеснікам старшыні Прэзідыума прызначаны Аляксей Труханаў. Раней ён займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю