Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 ліпеня прыняў з дакладам старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка, перадае БелТА.
Гаворка ішла пра сітуацыю ў Віцебскай вобласці, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы. Кіраўнік дзяржавы спытаў, як разгортваюцца падзеі, цікавіўся наяўнасцю праблемных момантаў. Асобна закраналася тэма прыцягнення на працу ў галіне грамадзян з Узбекістана.