Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў у судзейскім корпусе. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўніком дзяржавы прыняты шэраг кадравых рашэнняў у судзейскім корпусе. Так, першым намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда прызначаны Дзяніс Кічыгін, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда — Арцём Русак, намеснікам старшыні эканамічнага суда Віцебскай вобласці — Анатоль Гурэеў.
Указам таксама прызначаныя суддзі і кіраўнікі судоў раённага ўзроўню.