Top.Mail.Ru

Лукашэнка прыняў рашэнне аб прадаўжэнні на 2026 год бязвізу для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў

Па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бязвізавы рэжым уезду ў краіну для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў падоўжаны да 31 снежня 2026 года. Аб гэтым паведаміла БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Умовы бязвізавага ўезду застаюцца нязменнымі. Грамадзяне гэтых краін могуць перасякаць дзяржаўную граніцу Беларусі праз усе аўтамабільныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, выкарыстоўваючы дзеючыя дакументы для выезду за граніцу. Тэрмін знаходжання ў Беларусі складае не больш 30 сутак з дня ўезду, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — не больш за 90 сутак.

Правам бязвізавага ўезду можна карыстацца неабмежаваную колькасць разоў, пры гэтым агульная колькасць дзён знаходжання па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Захоўваецца таксама бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты Беларусі.

Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў бязвізавым парадку, могуць праязджаць транзітам праз краіну, уключаючы паветраныя пункты пропуску, у трэція дзяржавы, за выключэннем Расійскай Федэрацыі.

Гэты парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў. Уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў дзяржаў — членаў ЕС могуць уязджаць, выязджаць і праязджаць транзітам праз Беларусь без віз у адпаведнасці з пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС аб спрошчанні выдачы віз.

Беларусь застаецца адкрытай для гасцей з-за мяжы і гатова прымаць турыстаў, дзелавых партнёраў. У краіне ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага і бяспечнага знаходжання, дэманструецца гасціннасць і добразычлівасць, якія з’яўляюцца неад’емнай рысай беларускага грамадства.

З 1 студзеня гэтага года ў Беларусь прыбылі больш за 210 тыс. замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю