Top.Mail.Ru

Пачалася вялікая камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі

26 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку, дзе 27 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Лідары краін на саміце ў Бішкеку 27 лістапада падвядуць вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд, разгледзяць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка выкажацца па актуальных пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, акрэсліць кірункі, якія патрабуюць асаблівай увагі партнёраў.

У ліку дакументаў, якія будуць прыняты, — выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, рашэнні, якія датычацца забеспячэння бягучай дзейнасці арганізацыі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі.

Пасля візіту ў Кыргызстан Прэзідэнт Беларусі наведае шэраг краін далёкага замежжа. Геаграфія вялікай паездкі кіраўніка дзяржавы ахоплівае Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку. Запланавана насычаная праграма, якая ўключае перагаворы на вышэйшым узроўні і падпісанне міжнародных дакументаў.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю