Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на цырымонію адкрыцця ў Мінску Нацыянальнага футбольнага стадыёна, паведамляе БелТА.
Нацыянальны футбольны стадыён адкрыецца матчам моладзевых зборных Беларусі і Кітая. Яны першымі выйдуць на поле новага спартыўнага аб’екта.
Будаўніцтва стадыёна пачалося ў жніўні 2020 года і было завершана ў снежні 2024-га. Рэалізацыяй праекта пад ключ займаўся кітайскі бок. Нацыянальны футбольны стадыён будаваўся паралельна з басейнам міжнароднага стандарту на вул. Кальварыйскай: абодва аб’екты сталі падарункам беларускаму народу ад кітайскіх партнёраў.
Стадыён здольны змясціць больш за 33 тыс. балельшчыкаў. Ён адпавядае ўсім крытэрам для атрымання 4-й катэгорыі UEFA, гэта значыць тут можна праводзіць матчы чэмпіянатаў Еўропы і свету, Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы, а таксама Суперкубка УЕФА.