Не толькі дыпламатыя, але і гандлёва-эканамічныя адносіны.
«Важнасць сённяшняй сустрэчы заключаецца ў тым, што мы праз некаторы час (невялікі адрэзак часу мінуў) можам абмеркаваць і ацаніць, наколькі правільнымі былі прынятыя рашэнні і што мы ўжо зрабілі на сёння», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у дзвюх дзяржаў назіраецца сур’ёзная ўзаемная цікавасць і нагадаў, што ў сувязі з гэтым бакі дамовіліся выпрацаваць канкрэтны план сумесных дзеянняў, пэўную «дарожную карту», па якой Беларусь і М’няма будуць арганізоўваць сумесныя дзеянні ў бліжэйшы час. «Мерапрыемствы гэтай „дарожнай карты“, гэтага сумеснага плана будуць уключаць у сябе развіццё адносін не толькі ў галіне палітыкі, гуманітарных адносін і дыпламатый, але і ў сферы гандлёва-эканамічных адносін», — падкрэсліў Прэзідэнт. Аб тым, што ўжо зроблена, лідараў праінфармаваў міністр замежных спраў Беларусі.
«Некаторыя напрамкі нашых дамоўленасцяў мы ўжо пачынаем рэалізоўваць, вырашаем праблемы, нават ствараем сумесныя прадпрыемствы на вашай тэрыторыі. Мы адкрылі новы напрамак супрацоўніцтва. Я хачу вас запэўніць, што ў гэтым кірунку мы і будзем дзейнічаць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.