Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, перагаворы пачаліся ў пятніцу, 12 снежня. Плануецца, што яны працягнуцца на наступны дзень.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, перагаворы пачаліся ў пятніцу, 12 снежня. Плануецца, што яны працягнуцца на наступны дзень.
«Я рады вас бачыць», — сказаў Джон Коўл.
«Я таксама», — адказаў кіраўнік дзяржавы, вітаючы амерыканскага госця ў Палацы Незалежнасці.
«Джон, я віншую цябе з новым назначэннем (спецпасланнікам ЗША ў Беларусі. — „Зв“.), — адзначыў на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка. — Ты цяпер галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім».
Прэзідэнт Беларусі таксама даў станоўчую ацэнку дзеянням свайго амерыканскага калегі — Прэзідэнта ЗША. «Кажуць, што Трамп любіць ліслівасць, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Але я не дзеля ліслівасці. Хачу сказаць, што апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі».
Вяртаючыся да тэмы сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да абмеркавання прапануецца шмат пытанняў. «Свет мяняецца вельмі хутка, з’яўляюцца новыя праблемы, якія мы з вамі павінны абмеркаваць, — удакладніў ён. — А магчыма, і вырашыць сякія-такія пытанні».
Астатняя частка сустрэчы прайшла за зачыненымі дзвярыма.
Вераніка КАНЮТА.
Фота БелТА.